Крама TK Maxx, дзе фірмовыя рэчы будуць прадавацца да 60% танней, адкрыецца ў гандлёвым цэнтры Atrium Biała у Беластоку 12 кастрычніка. У краме будзе 6 аддзелаў: мужчынская і жаночая вопратка, дзіцячыя рэчы, абутак, аксесуары і рэчы для дому.

Крама размесціцца паміж Media Markt і B1. Запланавана, што яна будзе двухпавярховай — для TK Maxx адмыслова дабудуюць антрэсоль. Плошча крамы складзе больш за 1800 кв.м.

Новы шопінг-кірунак у Беластоку: першая крама TK Maxx адкрываецца ў Atrium Biała

У дзень адкрыцця можна будзе выйграць падарункавыя сертыфікаты на 20, 100, 500 і нават 700 злотых.

Адміністрацыя крамы абяцае, што ў беластоцкім TK Maxx ужо ў дзень адкрыцця можна будзе знайсці вялікі выбар восеньскай вопраткі і тэматычных восеньскіх аксесуараў для дому, для дзяцей — забаўкі, вопратка і кніжкі, а таксама рэчы для хатніх жывёл.

TK Maxx — брытанская фірма, якая дзейнічае з 1994 года і зараз мае ў Еўропе больш за 600 крамаў. Крамы прадаюць нядорага вопратку вядомых брэндаў, пры гэтым асартымент абнаўляецца некалькі разоў у тыдзень. Толькі невялікі адсотак вопраткі ў TK Maxx прадстаўляе мінулыя калекцыі, большасць тавару — актуальныя сёлетнія мадэлі.