Новым госцем HrodnaMediaRoom стане вядомая беларуская журналістка, заснавальніца і Старшыня Прэс-клуба Беларусі, былая рэдактарка «Камсамольскай праўды» і «Еўрарадыё» Юлія Слуцкая.

Гасцей сустрэчы чакае размова пра выклікі і трэнды ў медыя — беларускіх і замежных, уплыў сацыяльных сетак і спосабы вырашэння надзённых праблем інтэрнэт-выданняў. Акрамя гэтага, можна будзе запытаць і даведацца пра гісторыю беларускіх незалежных медыя, іх пакрокавае стварэнне і станаўленне.

Сустрэча пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3) 6 кастрычніка ў 18.30. Уваход вольны

Гасцямі папярэдніх сустрэч ў HrodnaMediaRoom былі медыяэксперт Аляксандр Фядута і рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.

Чытайце яшчэ:  Яшчэ раз пра свабоду. Аляксандр Фядута сустрэўся з гродзенцамі на новай медыяпляцоўцы

Чытайце яшчэ:  “Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”