У заапарку Akcent ZOO мядзведзям павесілі гамак. Яго зрабілі ў тым ліку са старых пажарных шлангаў і дрэў, якія і так былі прызначаныя для высечкі. Канструкцыю сабралі некалькі тыдняў таму супрацоўнікі заапарка. Ідэю яны падгледзелі ў заапарку ў Познані, піша poranny.pl.

У Беластоку жывуць два мядзведзя. Аднаму гамак вельмі падабаецца — у мядзьведзя цыркавое мінулае. Для іншага мішкі гамак апынуўся не цікавы.

У Беластоку мядзведзі адпачываюць у гамаках