Часы, калі беларускамоўныя ў Беларусі ўспрымаліся як жменька змагароў і інтэлектуалаў, сышлі ў нябыт. Таксама як і час, калі іх лічылі перажыткам неадукаванай вёскі. Сённяшніх беларускамоўных больш цікавяць простыя рэчы — нераскрытая тэма сісек і падрабязнасці крымінальных разборак.

«Мы не збіраемся перавыхоўваць аўдыторыю і прапануем чытачам тыя навіны, якія яны згодны чытаць па-беларуску» — распавёў новы галоўрэд «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч на сустрэчы ў Гродне 29 верасня.

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

Замест «хлеба-солі» — шмаравідла

Калі на зары «Нашай Нівы» беларусы патрабавалі «хлеба, солі, зямлі, волі» то зараз хочуць пераважна волі і шмаравідла для сэксу. Прынамсі, самымі чытанымі за апошнія паўгода былі менавіта рэпартаж з Дня Волі і артыкул пра гэта самае шмаравідла.

Найбольш папулярныя матэрыялы выдання, прызнае Марціновіч, былі якраз з рубрыкі «Каханне і сэкс». «Гэта абсалютна нармальна. Мы абралі такую стратэгію, што прапануем чытачу тое, што яму хочацца прачытаць».

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

«Я разумею, што пра якую-небудзь выставу прачытае 500 чалавек. Тэкст пра шмаравідла ў выніку прачытала 70 тысяч. Для мяне прынцыпова, каб як мага большая колькасць людзей прачыталі слова „шмаравідла“ з беларускім „і“ ўсярэдзіне».

Максімальны ахоп аўдыторыі, паводле Марціновіча, дазволіць «пратрымацца» на хаця б пасіўным веданні беларускай мовы да тых часоў, калі сітуацыя ў краіне зменіцца.

Хоць бла-бла-бла, але па беларуску

Ахоп аўдыторыі «Нашай Нівы» складае сёння каля 40 тысяч наведвальнікаў штодня. Прычым рэдактар ўпэўнены ў «абсалютнай лаяльнасці» гэтай аўдыторыі. Сярэднестатыстычны карыстальнік адкрывае 5 старонак і праводзіць на сайце 11,5 хвілін.

«Гэта найлепшы паказчык з усіх беларускіх медыяў у прынцыпе. Гэта азначае, што чытач высока ацэньвае працу».

Ягор прызнае і наяўнасць «таго 1% людзей, што заходзяць на «Нашу Ніву», каб потым напісаць у фэйсбуку, наколькі дэградавала выданне, і штодня абяцаюць «не буду ніколі больш яго чытаць». Далейшы шлях да поспеху, мяркуе галоўрэд, гэта «любыя тэмы і максімальная шырыня поглядаў».

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

«Тое, што сур’ёзнай інфармацыі робіцца менш — можа гэта натуральны працэс? У нас хапае і гісторыі, і літаратуры. Хто захоча — адшукае. Але ў сітуацыі цяперашняй мы павінны ісці за чытачом, які хоць у нейкім выглядзе гатовы атрымаць інфармацыю па-беларуску».

Не падабаецца «Наша Ніва» — ідзіце на свае дзялкі

Інтэлектуалам, што чыталі «Нашу Ніву» раней і ўсё яшчэ спадзяюцца знайсці на яе інтэрнэт-старонках разумныя доўгія тэксты, рэдактар раіць пакінуць надзею. «Ніхто не перашкаджае інтэлектуалам стварыць свой гурток па-беларуску і рабіць сваё інтэлектуальнае СМІ. Чамусці ўсе хочуць, каб гэта зрабіла „Наша Ніва“, але ніхто не хоча зрабіць сам». Урэшце, пачытаць аналітыку па-беларуску можна на «Новым часе» ці на «Свабодзе».

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

Яшчэ адна нагода для максімальнага пашырэння аўдыторыі - непазбежная камерцыялізацыя СМІ. Яна стварае падмурак, дае фінансы і гарантыі для працы рэдакцыі.

«Калі ты ствараеш партал, каторы чытае 2000 чалавек, табе ніякі бізнес на камерцыйных умовах грошы ніколі не дасць. Таму што ён разумее — гэта мінімальная аўдыторыя, з якой не зможаш узяць шмат грошай».

Фарфале не будзе

Рэдактар параўноўвае сітуацыю з пошукам інфармацыі з паходам у сталоўку:

«Калі я, напрыклад, прыходжу у сталовую і прашу:

— Дайце мне сасіску ў цесце. Прымітыўну. Самую звычайную.

А мне афіцыянт расказвае:

— Не бярыце, яна адстой, гэта абышто. Вазьміце фарфале.

Я не хачу фарфале, а мне пачынаюць тады тлумачыць:

— Не. Вы павінны ўзяць фарфале, вы павінны дарасці да адчування таго, што вы гурман і ўсё такое.

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

Чытач нікому нічога не павінен. Калі імкнуцца яму «скармліваць» сур’ёзныя тэмы, ён проста развернецца, сыдзе і знойдзе той партал, на каторым яго не будуць вучыць, а дадуць пажаданую інфармацыю".

«Наша Ніна», альбо сherchez la femme па нашаніўску

Калі шлях да сэрдаў беларусаў нашаніўцы знайшлі, то з беларускамі пакуль усё не так проста. Ягор кажа, што «Нашу Ніву» з задавальненнем чытае яго мама і нават 83-гадовая бабуля, але яны пакуль што застаюцца ў меншасці. Жаночая частка аўдыторыі выдання складае толькі каля 30%. Выправіць сітуацыю намагаюцца з дапамогай «Нашай Ніны», але і там пакуль што суадносіны жаночай і мужчынскай часткі аўдыторыі кладаюць каля 40 да 60, што далёка ад чаканняў рэдакцыі.

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

Да таго ж, «Ніна» ад пачатку існавання патрапіла пад перакростны агонь. Са словаў Марціновіча, феміністкі сварацца, што яна транслюе занадта патрыярхальныя погляды, а прыхільнікі традыцыйнага ладу абвінавачваюць яе ў залішнім фемінізме. Так ці інакш, за беларусак нашаніўцам прыдзецца яшчэ пазмагацца. Чаго хочуць жанчыны застаецца для іх загадкай.

Планы і мары

Апроч жаночай навінкі ў планах рэдакцыі ёсць і стварэнне гістарычнага дадатку да «Нашай Нівы». Ён таксама мае быць разлічаны на масавага чытача. «Там будзе хутчэй не пра развіцце філасофіі ХХ стагоддзя, а пра топ-5 каханак Станіслава Панятоўскага. Каб любы ўмоўны дзесяцікласнік змог атрымаць інфармацыю». Паводле Ягора, «іначай — ніяк». «Архэ мае наклад 300 асобнікаў. Там працуюць найсумленнейшыя гісторыкі, але іх чамусці не хоча ніхто чытаць».

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”

Стаўку «Наша Ніва» робіць на сённяшніх падлеткаў.

«Той, каму зараз 15−16 гадоў, праз 5 год адвучыцца ва ўніверсітэце, будзе самым перадавым і перспектыўным у плане аплаты. Хочам зачапіць падлеткаў, каб чыталі „Нашу Ніву“. Шкада, што 40-гадовыя сыходзяць — трошкі не склался. Але трэба глядзець на перспектыву».

“Волі і шмаравідла”. Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар “Нашай Нівы”