Здароўе і спорт

«Нёман» у серыі булітаў прайграў фінскай «Ювяскюля» і страціў шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

У фінскім Ювяскюля 3 кастрычніка «Нёман» правёў пяты паядынак сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе сустракаўся з мясцовай аднайменнай камандай. Прайграючы па ходу сустрэчы, гродзенцы знайшлі сілы зраўняць лік у матчы і перавялі гульню ў авертам. У дадатковы час супернікі мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў мацнейшымі аказаліся гаспадары.

Старт матчу застаўся за «Ювяскюля», якія на 3-й хвіліне здолелі ў большасці адкрыць лiк. Дакладным кідком адзначыўся форвард гаспадароў Рооба. Гродзенцы здолелі разгуляцца толькі ў сярэдзіне перыяду, але стварыць сур’ёзную пагрозу каля брамы гаспадароў не ўдалося.

Каманда Сяргея Пушкова праваліла старт і другога перыяду. Фінам спатрэбілася ўсяго 9 секунд пасля выхаду на лёд, каб закінуць другую шайбу ў матчы. Вызначыўся Саары. Гродзенская дружына толькі ў канцы дваццаціхвілінкі здолела правесці добры адрэзак часу. Вось толькі трапіць у вароты «Ювяскюля» чырвона-чорным не ўдалося, нягледзячы на вялікую колькасць небяспечных кідкоў.

Заключную дваццаціхвілiyку «Нёман» правёў ужо вельмі добра. Сяргею Пушкову ўдалося сабраць каманду і прымусіць адыграцца. Спачатку забіў на 53-й хвiлiне Кіслы, а праз хвіліну Жыдкіх зраўняў лік у матчы. У канцы асноўнага часоў «Нёман» мог даціснуць «Ювяскюле», Пушкоў нават зняў брамніка і выставіў шостага гульца. Але забіць гродзенцам не ўдалося. У выніку каманды перайшлі гуляць у авертайм, дзе мацнейшага не выявілі. А вось адзіны дакладны булiт гаспадароў прынёс ім перамогу і датэрміновы выхад у плэй-оф.

«Ювяскюля" — «Нёман» — 3:2Б (1:0, 1:0, 0:2, 0:0, 1:0)

«Нёман» нягледзячы на тое, што набірае 1 ачко, усё роўна страціў шанцы на выхад з групы.

«Ювяскюля» — 11 (ачкоў)
«Цуг» — 8
«Нёман» — 5
«Вена» — 3

Апошні матч «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў пройдзе ў Гродне 10 кастрычніка, дзе гродзенцы на сваёй пляцоўцы будуць прымаць «Ювяскюля.»

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025