У фінскім Ювяскюля 3 кастрычніка “Нёман” правёў пяты паядынак сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе сустракаўся з мясцовай аднайменнай камандай. Прайграючы па ходу сустрэчы, гродзенцы знайшлі сілы зраўняць лік у матчы і перавялі гульню ў авертам. У дадатковы час супернікі мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў мацнейшымі аказаліся гаспадары.
Старт матчу застаўся за “Ювяскюля”, якія на 3-й хвіліне здолелі ў большасці адкрыць лiк. Дакладным кідком адзначыўся форвард гаспадароў Рооба. Гродзенцы здолелі разгуляцца толькі ў сярэдзіне перыяду, але стварыць сур’ёзную пагрозу каля брамы гаспадароў не ўдалося.
Каманда Сяргея Пушкова праваліла старт і другога перыяду. Фінам спатрэбілася ўсяго 9 секунд пасля выхаду на лёд, каб закінуць другую шайбу ў матчы. Вызначыўся Саары. Гродзенская дружына толькі ў канцы дваццаціхвілінкі здолела правесці добры адрэзак часу. Вось толькі трапіць у вароты “Ювяскюля” чырвона-чорным не ўдалося, нягледзячы на вялікую колькасць небяспечных кідкоў.
Заключную дваццаціхвілiyку “Нёман” правёў ужо вельмі добра. Сяргею Пушкову ўдалося сабраць каманду і прымусіць адыграцца. Спачатку забіў на 53-й хвiлiне Кіслы, а праз хвіліну Жыдкіх зраўняў лік у матчы. У канцы асноўнага часоў “Нёман” мог даціснуць “Ювяскюле”, Пушкоў нават зняў брамніка і выставіў шостага гульца. Але забіць гродзенцам не ўдалося. У выніку каманды перайшлі гуляць у авертайм, дзе мацнейшага не выявілі. А вось адзіны дакладны булiт гаспадароў прынёс ім перамогу і датэрміновы выхад у плэй-оф.
“Ювяскюля”- “Нёман” – 3:2Б (1:0, 1:0, 0:2, 0:0, 1:0)
“Нёман” нягледзячы на тое, што набірае 1 ачко, усё роўна страціў шанцы на выхад з групы.
“Ювяскюля” – 11 (ачкоў)
“Цуг” – 8
“Нёман” – 5
“Вена” – 3
Апошні матч “Нёмана” ў Лізе чэмпіёнаў пройдзе ў Гродне 10 кастрычніка, дзе гродзенцы на сваёй пляцоўцы будуць прымаць “Ювяскюля.”


