На закрыццё мотасезона-2017 у Гродне 30 верасня сабралася каля 150 байкераў, паведамляе autogrodno.by. Да гродзенскіх аматараў матацыклаў далучыліся калегі з Ліды, Ваўкавыска і Свіслачы. Месцам сустрэчы і старту мотапрабегу сёлета ўпершыню абралі наберажную правага боку Нёмана. Адсюль у суправаджэнні ДАІ калона праехала праз горад.

Гродзенскія байкеры закрылі сезон-2017 мотапрабегам

Ініцыятарамі мотапрабегу сталі байкеры з клуба NASHORN free riders MCC. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы ДАІ Гродна.

Гродзенскія байкеры закрылі сезон-2017 мотапрабегам