Воля ні аб чым не здагадвалася і проста ішла на сустрэчу з сяброўкай. Тым часам яе хлопец Вадзім, які павінен быў быць у ад’ездзе, падрыхтаваў для каханай незвычайны падарунак — прапанову рукі і сэрца ў самым цэнтры Гродна. Дапамаглі яму маленькія танцоры школы «Adept».
«Я доўга думаў, як зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Глядзеў шмат відэа ў інтэрнэце пра незвычайныя прапановы, — распавядае хлопец Вадзім. — Убачыў выступ маленькіх танцораў школы „Adept“ у OldCity і прапанаваў кіраўніку дапамагчы мне. Танцоры пагадзіліся і падрыхтавалі такі нумар, пасля якога мая каханая не змагла б мне адмовіць».
Танцавальную прапанову рукі і сэрца прадставілі на вуліцы Савецкай, калі Воля шпацыравала з сяброўкай.
Пара сустракаецца 5 месяцаў. Вадзім быў упэўнены, што Воля пагодзіцца стаць яго жонкай. Так і адбылося. Дзяўчына ацаніла падарунак і сказала Вадзіму «так».
«Я не чакала такога, думала ён з’ехаў. А тут дзеці выбеглі і пачалі танцаваць, утварыўся вялікі натоўп і сяброўка прапанавала паглядзець. Я да апошняга не чакала, што гэта ўсё для мяне, а пасля Вадзім выйшаў з кветкамі: я была вельмі здзіўленая і шчаслівая», — распавяла цяпер ужо нявеста Воля.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…