Музычны гурт «Brooklyn» 29 верасня прэзентаваў сваю новую песню «Прыцягненне» і кліп да яе. Гэта ўжо трэцяя праца маладых музыкаў. Папярэдні кліп гурта «Сустракаць світанак» набыў для паказу адзін са швейцарскіх інтэрнэт-каналаў.
Гурт «Brooklyn» паўстаў у 2009 годзе, але частыя змены ў калектыве не давалі магчымасці развівацца. Са старога складу засталіся толькі Юры і Павел Сяўко. Са з’яўленнем вакаліста Артура Якушава з канца 2015 года хлопцы зноў змаглi заявіць пра сябе. Спачатку гурт граў блюз, рок-н-рол і рок, зараз жа музыкі граюць поп і спяваюць пра каханне.
«Гэта ўжо трэцяя наша якасная праца, са здымкамі якой нам дапамог аператар Алег Бодак, — распавядае ўдзельнік гурта Юрый. - Сама песня ізноў пра каханне. Кліп мы здымалі ў Гродне на працягу тыдня. Асноўныя здымкі прайшлі ў Дзень ПДВ. На кліпа было выдаткавана шмат сродкаў, хочацца верыць, што гэта сябе апраўдае. Пакуль песню і кліп прэзентавалі ў вузкім коле сяброў і знаёмых. У нядзелю ўсе змогуць як пабачыць у інтэрнэце».
Гурт «Brooclyn» выступае не часта. У канцы лета хлопцы выступалі ў Каробчыцах на ColorFest, а неўзабаве плануюць паехаць у Скідзель на Дзень горада.
«Мы ідзем па крыху іншым шляху, чым многiя нашы гурты. Мы не стараемся выпускаць шмат песень і кліпаў. Наша мэта — рабіць і прэзентаваць сінглы разам з відэа адразу. Наш калектыў зацікаўлены ў якасці.
Напрыклад, правы на наш мінулы кліп «Сустракаць світанак» купіў швейцарскі інтэрнэт-канал. Там няшмат праглядаў - каля 150 тысяч — але ўсё ж нас заўважылі. Прыемна, нам нават выплачваюць невялікія ганарары".
Ранейшыя песні гродзенскага гурта круцяцца па радыё ў Гродне і ў іншых гарадах Беларусі.
«Хочам крыху дапрацаваць рэпертуар. Сёння праграму каля гадзіны мы можам даць, але гэтага мала. Даводзіцца выступаць на мерапрыемствах разам з іншымі гуртамі», — дадаў Юрый.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…