Здароўе і спорт

«Нёман» у Мінску абыграў зборную «U20»

Пасля сенсацыйнай паразы ў Брэсце ў рамках чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» рэабілітаваўся і ў Мінску 28 верасня абыграў зборную «U20» з лікам 4:0.

У складзе чырвона-чорных дубль аформіў Арцём Кіслы, таксама вызначыліся Міхаіл Стэфановіч і Арцём Ляўша.

U20 — «Нёман» 0:4 (0:1, 0:2, 0:1)

Галы:
16.51 0:1 — Стэфановіч (Ляўша, Еронаў)
35.56 0:2 — Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
39.09 0:3 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)
51.43 0:4 — Кіслы (Марчанка, Ляўша)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі адзначыў, што трэці перыяд у гульні з «U20» спадабаўся яму больш за ўсё.

«Гульня атрымалася для нас трохі цяжкай. Былі неапраўданыя выдаленні, у выніку часта гулялі ў меншасці. На працягу двух перыядаў гульня складвалася не так добра, як хацелася б. Але ў трэцяй дваццаціхвілінцы мы зайгралі ў свой хуткі, актыўны хакей, рэалізавалі вялікую колькасць момантаў. Каманда „U20“ — гэта маладыя хлопцы, якія імкнуцца, б’юцца ва ўсіх момантах, паказваюць усё, на што яны здольныя. Лічу, што сёння яны выглядалі нядрэнна».

Пасля перамогі ў Мінску гродзенская каманда працягвае займаць трэці радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 17 ачкоў. У «Шахцёра» і «Юнацтва» па 20.

Наступны матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе 7 кастрычніка супраць «Шахцёра» — будзе прымаць салігорскую каманду ў Гродне.

3-га кастрычніка «Нёман» адправіцца ў Фінляндыю, дзе правядзе чарговы матч Лігі Чэмпіёнаў супраць каманды «Ювяскюля».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025