У аўторак 26 верасня ў Гродне прайшоў другi паўфінальны матч Кубка Салея паміж “Нёманам” і “Юнацтвам”. Ва ўпартай барацьбе гаспадары пляцоўкі саступілі мiнчанам з лікам 1:2. Але паколькі гродзенцы абыгралі ў першай гульні сталічную каманду з лікам 6:4, то па суме двух матчаў і яны праходзяць у фінал Кубка Салея.
“Нёман” – “Юнацтва” 1:2 (0:0, 0:1, 1:1)
галы:
37.07 0:1 – Уолтерс (Туркін, Парфеявец)
47.26 1:1 – Пасют (Еронаў, Лісічкін)
54.06 1:2 – Славак (Уолтерс)
Вынік серыі: “Юнацтва” – “Нёман” 6: 7
У фінале “Нёман” сустрэнецца з “Гомелем”, які прайшоў па суме двух матчаў “Дынама-Маладзечна”.


















