У аўторак 26 верасня ў Гродне прайшоў другi паўфінальны матч Кубка Салея паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». Ва ўпартай барацьбе гаспадары пляцоўкі саступілі мiнчанам з лікам 1:2. Але паколькі гродзенцы абыгралі ў першай гульні сталічную каманду з лікам 6:4, то па суме двух матчаў і яны праходзяць у фінал Кубка Салея.
«Нёман» — «Юнацтва» 1:2 (0:0, 0:1, 1:1)
галы:
37.07 0:1 — Уолтерс (Туркін, Парфеявец)
47.26 1:1 — Пасют (Еронаў, Лісічкін)
54.06 1:2 — Славак (Уолтерс)
Вынік серыі: «Юнацтва» — «Нёман» 6: 7
У фінале «Нёман» сустрэнецца з «Гомелем», які прайшоў па суме двух матчаў «Дынама-Маладзечна».