Запрашаем валанцёра_ку на доўгатэрміновы праект на поўдні Італіі

Грамадскае аб’яднанне «VulcanicaMente» разам з ГА «Цэнтр «Трэці сектар» запрашаюць валанцёра_ку на ЕВС-праект у горадзе Лечче, Італія.

VulcanicaMente - некамерцыйная арганізацыя на поўдні Італіі, якая прапаноўвае магчымасці мясцовай супольнасці развіваць свае кампетэнцыі ў сферах нефармальнай адукацыі, мабільнасці, міжкультурнага і міжпакаленчага паразумення. Арганізацыя рэалізуе мясцовыя ініцыятывы і ўдзельнічае ў еўрапейскіх праектах.

Калі табе ад 18 да 30 гадоў, цябе цікавіць нефармальная адукацыя і НДА менеджмент, і хочаш на год апынуцца ў свеце італьянскай мовы і культуры, гэты праект для цябе!

Дзе? Лечче, Італія

Калі? Сакавік 2018 — Люты 2019

Валанцёр_ка атрымае магчымасць:

  • Дапамагаць выкладчыкам у правядзенні моўных курсаў для дарослых і дзяцей з выкарыстаннем нефармальных метадаў адукацыі
  • Арганізаваць клуб сваёй роднай мовы
  • Прасоўваць магчымасці Erasmus+ сярод мясцовых жыхароў
  • Распрацоўваць ідэі з камандай Vulcanicamente — планаванне мясцовых мерапрыемстваў, а таксама праектаў ў межах праграма Эразмус+, напісанне заяўкі, рэалізацыя і мэнэджмент праекта
  • Працаваць у офісе з камандай
  • Весці блог валанцёра, дзяліцца сваім досведам і натхняць іншых!
  • Стварыць ровар сваімі рукамі

Валанцёры_кі будуць мець магчымасць распрацоўваць і арганізоўваць свае ўласныя мерапрыемствы, семінары, мясцовыя і міжнародныя праекты.

Валанцёр_ка будзе працаваць 35 гадзін у тыдзень (не больш за 7 гадзін у дзень). Расклад гнуткі, будзе складзены і ўзгоднены разам з камандай. Валанцёр_ка з Беларусі будзе працаваць разам з валанцёрам_кай з Грэцыі.

Выдаткі

Праектам забяспечваецца даезд на месца праекта і назад, страхоўка, пражыванне і харчаванне, а таксама выдаткоўваюцца кішэнныя грошы.

Заяўка

Каб падаць заяўку на ўдзел у праекце, патрэбна да 27 верасня запоўніць заяўку (у графе Sending organisation трэба выбраць «NGO «Centre «The Third Sector») і даслаць CV на ангельскай ці італьянскай мове на адрас 3sektaryia@gmail.com, з пазнакай «Валанцёрства ў Лечче».

Напрыканцы праекта валанцёры атрымаюць Youthpass сертыфікат з апісаннем кампетэнцый, развітых у межах праекта.

Праект ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з Vulcanicamente у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025