Здароўе і спорт

Хакеісты «Нёмана» сенсацыйна прайгралі «Брэсту»

Каманда Сяргея Пушкова ў суботу 23 верасня нечакана саступіла ў Брэсце мясцовай камандзе. Зыход сустрэчы вырашылі пасляматчавыя буліты, у якіх мацнейшымі аказаліся мясцовыя хакеісты.

У кожным з перыядаў «Нёман» пераўзыходзіў свайго суперніка ў тры, а то і чатыры разы па кідках. Але вось забіць чырвона-чорным удалося толькі ў трох сваіх момантах. Хакеісты «Брэста» на працягу ўсяго матчу здолелі выстаяць перад чэмпіёнам, рэалізаваць свае шанцы, а таксама перавесці гульню ў пасляматчавыя буліты, дзе і апынуліся мацнейшымі за «Нёман».

«Брэст» — «Нёман» 4:3 (бул.) (1:2, 1:1, 1:0, 0:0, 1:0)

Галы:
11.56 1: 0 — Мірончык (Цiпан)
12.57 1: 1 — Ляўша (Рэмезаў, Варывончык)
13.39 1: 2 — Кіслы (Дарафееў, Лісічкін)
29.25 1: 3 — Кіслы (Крыскін, Лісічкін)
34.04 2: 3 — Ісайкоў (Бяляй, К.Рашэўскi)
42.41 3: 3 — Хамякоў
65.00 4: 3 — Бабко (вырашальны кідок)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў добрую гульню галкіпера «Брэста».

«Першае, павіншаваць з перамогай гаспадароў, яны заслужылі тым, што працавалі на працягу ўсяго матчу. Лічу, што было вельмі шмат створана, столькі было выпушчана момантаў, калі ўзяць статыстыку кідкоў, колькі ў нас было магчымасцяў, там каля 80 мне сказалі, і толькі 37 дайшло да брамы — гэта таксама вельмі шмат. Я думаю, што гэта дастаткова, каб забіваць шайбы, але, на жаль, добра згуляў варатар, малайчына хлапчук, можна сказаць, што ён і абыграў нашу каманду. Таму з перамогай. Малайцы!»

Пасля паразы ў «Брэсце» гродзенская каманда здолела захаваць за сабой трэцяе месца ў турнірнай табліцы і цяпер мае ў сваім актыве 14 ачкоў.

Наступную гульню ў чэмпіянаце «Нёман» правядзе 28 верасня ў Гродне, дзе будзе прымаць зборную U20. А 26 верасня гродзенскія хакеісты правядуць чарговы матч Кубка Салея супраць" Юнацтва «, матч пройдзе ў Гродне.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025