Павел сядзіць у браме на драўлянай скрынцы і лупіць па ёй рукамі. Такі інструмент называецца кахон. Яго хлопец сабраў сам. Каб абараніць рукі ён вымушаны граць у пальчатках. Пра сваё захапленне Павел расказаў Hrodna.life.
Кахон (ісп. Cajón — скрынка, скрыня) — ударны музычны інструмент родам з Перу ў выглядзе скрынкі з дрэва або іншых матэрыялаў. Разнастайнасць тэмбраў дасягаецца дзякуючы выкарыстанню струн, якія нацягваюцца ўнутры інструмента.
«Я граю на кахоне, які зрабіў сам. Першы мой інструмент быў з ДВП, але ён паламаўся, — распавядае Павел. — У чарговы кахон я пастараўся ўкласці больш сродкаў і высілкаў. Усярэдзіне чатыры струны. Мне іх параіў паставіць бубнач з царквы „Жывое слова“. Струны ў кахоне для лепшага гучання».
На сваім музычным інструменце хлопец грае як у царкве, так і на вуліцах горада. Іншым разам з сябрамі Павел едзе ў Мінск, каб пайграць у сталіцы. Выхад на вуліцу гэта не заўсёды спосаб зарабіць — часам Павел выходзіць проста пайграць для сябе і людзей.
«Гродзенцы яшчэ не прывыклі да такога інструмента. Кахон, вядома, у мяне не прафесійны, але я пастараўся яго зрабіць такім, пра які марыў. Камусьці мой інструмент падабаецца, ён спыняецца і слухае, а хтосьцi са здзіўленнем праходзіць, не разумеючы на чым я граю».
Апошнім часам Павел грае ў пальчатках, бо ад удараў па кахону ў яго сціраюцца пальцы да крыві.
Кахон з’явіўся ў Перу ў пачатку XIX стагоддзя. Па адной з версій, рабы выкарыстоўвалі скрыні з-пад садавіны для музіцыравання, бо афрыканскія барабаны былі забароненыя іспанскімі каланіяльнымі ўладамі. Да канца XIX стагоддзя музыкi працягвалі эксперыменты з матэрыяламі і прыладай кахона для дасягнення лепшага гуку. З таго часу ён пачаў распаўсюджвацца па ўсёй тэрыторыі Лацінскай Амерыкі і да ХХ стагоддзя стаў неад’емнай часткай перуанскай і кубінскай музычнай культуры.
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…