560 фірм і арганізацый далучацца да акцыі «Польшча пабач больш», якая пройдзе 6−8 кастрычніка. У гэтыя дні іх кліенты заплацяць у два разы менш.
У акцыі ўдзельнічаюць гатэлі, музеі, рэстараны, спартыўныя аб’екты — агулам на 100 аб’ектаў больш, чым было мінулым разам — вясной 2017. Тады іх паслугамі скарыстала 77 тыс. турыстаў, зараз чакаецца 100 удзельнікаў акцыі.
У нашых найбліжэйшых суседзяў - на Падляшшы — да акцыі далучыліся гатэлі ў Аўгустове, Сувалках і Белавежы, шэраг агратурыстычных аб’ектаў, музей малака ў Граеве, музей сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцу, даўні кляштар камедулаў на возеры Вігры і іншыя цікавыя аб’екты. Знайсці кожнага ўдзельніка акцыі можна на адмысловым сайце.
Гэта ўжо трэці ўікэнд за паўцаны за апошнія два гады. Арганізуюць распродаж Польская Турыстычная Арганізацыя і Міністэрства спорту і турызму.
Акцыя мае на мэце стымуляцыю ўнутранага турызму і падтрымку турыстычнага руху паміж сезонамі. Дарэчы, унутраны турызм у Польшчы і без такіх акцый упэўнена расце.