Падарунка на Дзень горада ў выглядзе новага помніка не будзе. Скульптура Давыда Гарадзенскага будзе гатовая толькі ў кастрычніку. Пра гэта Hrodna.life распавёў майстар Сяргей Аганаў.
Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам.
Помнік знакамітаму кашталяну гродзенскага замка размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Помнік будзе складацца з дзвюх частак: пастамент і сама скульптура. Вышыня скульптупы разам з пастаментам будзе складаць 3,75 м.
«Спяшацца ў гэтай сітуацыі я не бачу сэнсу, — расказвае Сяргей. — Хочацца добры і якасны помнік зрабіць, так што, хутчэй за ўсё, ён з’явіцца ў Гродне ў кастрычніку. Работы яшчэ шмат, нягледзячы на тое, што я са жніўня працую штодня з 8.30 да 18.00. На большае сіл не хапае. Даволі цяжка рэзаць і калоць граніт».
Сяргей паказаў Hrodna.life, як помнік выглядае цяпер:
Гродзенца, на якога падаў заяву Азаронак, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. У Ваўкавыску судзяць Эдуарда Бабарыка.…
У Гродне ў гэтым годзе вылучылі 24 месцы, дзе можна будзе купіць цюльпаны і іншыя…
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…