Футбольны клуб «Нёман» 15 верасня абвясціў пра старт флэшмобу.Футбалісты прапануюць гродзенскім заўзятарам прыдумаць крычалку ў падтрымку мясцовай каманды і запісаць яе на відэа. Лепшыя выканаўцы атрымаюць падарункі ад «Нёмана».

Усім удзельнікам трэба будзе выкладваць свае відэа-крычалкі ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #занёман. А ўжо 23 верасня гродзенскі маскот Губі вызначыць лепшых, якія пасля атрымаюць падарункі.

Першае відэа ў сацяльных сетах ужо з’явілася. У падтрымку футбалістаў выступіў маскот Губі і начальнік каманды Дзмітрый Барысейка.

https://www.instagram.com/p/BZDjMtThyuL/?tagged=занёман