Напярэдадні Дня горада, які сёлета адзначаецца 23 верасня, супрацоўнікі Гарсвятла пачалі ўпрыгожваць цэнтр Гродна. Акрамя стандартных сцяжкоў і банэраў, у парку Жылібера ўпершыню паставілі і спецыяльнае сэрца. Плануецца, што новая фігура стане фотазонай.
Ужо цяпер каля вялікага сэрца можна ўбачыць гродзенцаў, якія фатаграфуюцца. Мяркуецца, што аб’ект у вячэрні час будзе мець і ўласную падстветку.
Супрацоўнікі Гарсвятла адзначылі, што гэта яшчэ не ўсе падарункі, якія арганізацыя рыхтуе гораду на Дзень 889-годдзя.