Унікальная праграма для пенсіянераў «Універсітэт Залатога Веку» (УЗВ) запрашае студэнтаў ўжо ў дзявяты раз.

У гэтым годзе слухачам праграмы прапануюць курсы замежных моў, псіхалогіі, гісторыі і шмат іншага. Усяго запланавана больш за 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Слухачамі праграмы могуць стаць усе жадаючыя, якія дасягнулі 55 гадоў.

У Гродне працягваецца запіс ва "Універсітэт Залатога Веку"

Для таго, каб далучыцца да праграмы трэба запісацца на прэзентацыю да 21 верасня па тэлефонах 75−71−72, 8033 634−10−41 (МТС) ці 8025 549−73−85 (life). Дарэчы, запісацца на прэзентацыі можна і онлайн, запоўніўшы анкету.