Бонсцікі-3 з’явяцца ўжо ў верасні і зоймуцца агародніцтвам?

Куміры ўсіх беларускіх дзяцей не даюць пра сябе забыць. У сетцы з’явілася свежае відэа, якое недвухсэнсоўна намякае: не за гарамі прышэсце новых — трэціх Бонсцікаў.

Здагадку пацвярджае і тое, што ў роліку фігуруе загадкавае насенне, а таксама ёсць намёкі на нейкае новае жыццё. Пакуль незразумела, што менавіта маюць на ўвазе стваральнікі Бонсцікаў, але відавочна, што гаворка пойдзе пра расліны, якія будуць вырошчваць іншапланетныя героі. Незразумела толькі дзе: у Беларусі ці на сваёй планеце. У любым выпадку, цізер інтрыгуе і дае багатую глебу для тэорый і здагадак, якія, як абяцана ў роліку, атрымаюць пацвярджэнне або абвяржэнне ўжо ў верасні.

www.youtube.com/watch?v=gLIbaAuVkuM&t=2s

Напэўна прыхільнікі Бонсцікаў замерлі ў чаканні. І нядзіўна, бо гэта адна з самых яркіх дзіцячых акцый цяперашняга года не толькі ў гандлёвай сетцы «Еўраопт», якая ўсё гэта і прыдумала, але і ў цэлым па краіне.

[irp posts="24 691″ name="Гарадзенскія школьнікі рабілі зарадку разам з Бонсцікамі"]

Нагадаем, што з моманту запуску Бонсцікі сталі ўлюбёнцамі мільёнаў дзяцей і нават дарослых. Больш за 42 мільёны цацак атрымалі прыхільнікі Бонсцікаў у падарунак за пакупкі ў «Еўраопце». І больш 150 000 чалавек наведалі мерапрыемствы, арганізаваныя Бонсцікамі. Сярод гэтых мерапрыемстваў былі і тыя, якія заслугоўваюць асаблівай увагі, бо нясуць безумоўную карысць: навучанне дзяцей ПДР, асновам здаровага харчавання і актыўнага ладу жыцця, падтрымка талентаў і дзіцячай творчасці. Ну і нельга змаўчаць пра тое, што акцыя без перабольшання зматывавала дзяцей больш мець зносіны з бацькамі і праводзіць час без гаджэтаў, цікавіцца пакупкамі ў краме, развіваць свае творчыя здольнасці і весці здаровы лад жыцця.

Падзяліцца
Меткі: відэадзеці

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025