Школьнікі Гродзеншчыны ўдзельнічаюць у конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom»

У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Сёлета ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Гродна і Гродзенскай вобласці. 

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым дзеці размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Школьнікі Гродзеншчыны прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Пяцёх з іх глдзіце ў нагым матэрыяле:

1. Вікторыя Бургун з Навагрудка для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з урыўкам з твора Якуба Коласа «Савось-распуснік».

https://youtu.be/aaHkLH0h95w

2. Уладзіслаў Дзітко з Гродна абраў твор Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць». І не прачытаў яго, а праспяваў!

https://youtu.be/LMR7bomTV5c

3. Мацвей Сідарэвіч з Астравецкага раёна прачытаў урывак з паэмы Янкі Купалы «Курган».

https://youtu.be/tx8HdUYigAs

4. Ілля Прымак са Скідзеля выканаў верш Максіма Танка «Шчасце».

https://youtu.be/_tbNvb8LZFA

5. Надзея Шчасная са Смаргоні чытае твор Якуба Коласа «Ручэй».

https://youtu.be/IrbvPBBD8c0

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары