У першым хатнім матчы чэмпіянату Беларусі, які “Нёман” праводзіў 14 верасня, гродзенскія хакеісты здолелі парадаваць мясцовых заўзятараў пераканаўчай перамогай над жлобінскім “Металургам” – 5:2.
Першы перыяд матчу прайшоў пад дыктоўку гаспадароў. Гродзенцы шмат атакавалі і заслужана закінулі дзве шайбы. Спачатку на 10-й хвіліне вызначыўся Метлюк , а на 17-й Рэмезаў павялічыў перавагу чырвона-чорных.
Пасля перапынку ўжо “Металург” стаў гуляць у больш актыўны хакей і здолеў на 23-й хвіліне хутка адыграць адну шайбу. Праўда, зрабілі гэта госці ў большасці. Праз 5 хвілін, таксама ў большасцi, жлобінскія хакеісты параўналі лiк. І пры гэтым мелi шанцы закінуць і трэцюю шайбу, каб выйсці наперад. Гродзенцы абараняліся і час ад часу стваралі моманты ля варот гасцей, але забiць гаспадарам не атрымалася.
Праз 13 секунд пасля свістка на трэці перыяд, гродзенскія хакеісты здолелі выйсці зноў наперад. Аўтарам трэцяй шайбы ў “Нёмана” стаў Пасют. Пасля шмат момантаў было у супернiкаў, але ўдача была на баку “Нёмана”. Амаль за 3 хвіліны да канца асноўнага часу Кліменка закінуў “Металургу” чацвёртую шайбу і здавалася б зняў усе пытанні ў матчы. Але за хвіліну і 43 секунды да сiрэны Сяргей Маляўка закінуў у пустыя вароты жлобiнскай каманды і паставіў кропку ў матчы.
Дзякуючы выніковай гульні гродзенцаў у трэцім перыядзе, ім і ўдалося вырваць перамогу ў моцнага “Металурга”.
“Нёман” – “Металург” 5:2 (2:0, 0:2, 3:0)
галы:
09.03 1:0 – Метлюк (Баярчук, А.Маляўка)
16.21 2:0 – Рэмезаў (Варывончык, Ляўша)
22.27 2:1 – Кiрэчка (Осіпаў, Кувека, – бол.)
25.31 2:2 – Слыш (Шуба, Осіпаў, – бол.)
40.13 3:2 – Пасют (Лісічкін, Стэфановіч)
56.39 4:2 – Кліменка (Крыскін)
58.17 5:2 – С.Маляўка (Метлюк, – П.В.)
Дзякуючы перамозе над жлобінскай камандай, “Нёман” працягвае знаходзіцца на вяршыні турнірнай таблiцы з “Гомелем”, “Юнацтвам” і “Шахцёрам”. Каманды зараз маюць па 9 ачкоў.
У суботу 16 верасня “Нёман” правядзе ў Гродне чарговы матч чэмпіянату Беларусі. Гродзенцы будуць прымаць ХК “Гомель”.







