Здароўе і спорт

Футбольны «Нёман» дапамагае маладому музычнаму гурту Radiance рэалізаваць сябе

Перад матчам «Нёман» — «Дняпро», які праходзіў у Гродне 11 верасня, кіраўніцтва гродзенскага клуба дала магчымасць маладому гурту Radiance адыграць невялікі канцэрт каля трыбун. Заўзятары і музыкі засталіся задаволеныя і дзякуюць клубу за такую магчымасць.

Radiance — маладая гродзенская кавер-група, якая існуе больш за два месяцы. Хлопцы — два студэнты і два працоўныя — выконваюць вядомыя сусветныя хіты. Назва гурта перакладаецца як «ззянне» — маўляў, кожны з групы імкнецца прыўнесці нешта светлае ў гэтае жыццё праз музыку.

«Было крута. Нам прыемна, што атрымалася парадаваць людзей, якія прыйшлі падтрымаць нашу гродзенскую каманду, — распавядае прадстаўнік групы Radiance Віталь Богдзель. — Наш выступ — таксама падтрымка роднай каманды. Нашаму калектыву вельмі спадабалася выступаць перад матчам і рэакцыя людзей была вельмі пазітыўная. Мы маглі б яшчэ выступаць у такім фармаце для заўзятараў. Калі, вядома, нас яшчэ раз запросяць».

У «Нёмане» распавялі, што гатовыя і далей запрашаць групу Radiance на перадматчавыя выступы, а таксама гатовыя разгледзець заяўкі i ад іншых музычных калектываў. Свае прапановы гурты могуць дасылаць на пошту клуба fan@fcneman.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025