У панядзелак 11 верасня ў Гродне прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, у якім «Нёман» прымаў магілёўскае «Дняпро». На працягу ўсяго матчу каманды паказвалі роўны футбол, але эфектыўныя дзеянні капітана гродзенцаў Паўла Савіцкага ў канцы другога тайма прынеслі «Нёману» каштоўную перамогу над супернікам.

Толькi на 80-й хвіліне каманда Ігара Кавалевіча здолела распячатаць вароты «Дняпра». Павел Савіцкі адважыўся на ўдар з-за межаў штрафной і не пралічыўся.

Праз 5 хвілін пасля ўзяцця варот гасцей, капітан гродзенцаў ловіць абаронцаў «Дняпра» на памылцы і афармляе дубль. Тым самым лідар жоўта-зялёных ставіць усе кропкі ў матчы, нягледзячы на ​​тое, што госці біліся да самага фінальнага свістка.

«Нёман» — «Дняпро» — 2:0

Дзякуючы перамозе над магiлёўскiм клубам «Нёман» умацоўваецца на чацвёртым радку ў турнiрнай таблiцы і мае зараз у сваім актыве 36 ачкоў. Найбліжэйшы пераследнік «Слуцк» мае 34.

Наступны матч гродзенцы правядуць 17 верасня ў Наваполацку, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Нафтанам».