Папрысутнічаць на шматлікіх прэзентацыях, пазнаёміцца з вытворчасцю разнастайных майстроў, паўдзельнічаць у традыцыйных танцах і гістарычнай інтэлектуальнай гульні, прысвечанай Аршанскай бітве, можна будзе падчас «Фэсту вышыванкі», які пройдзе ў Гродне 10 верасня, піша «Народная Воля».

Месца правядзення — «Цэнтр гарадскога жыцця» па вуліцы Савецкай.

“Фэст вышыванкі” пройдзе ў Гродне

Праграма «Фэсту вышыванкі».

12.00−17.00 — выстава-кірмаш.

12.00−14.00 — выступленне-лекцыя пісьменніка і даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гродзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму.

14.00−14.30 — прэзентацыя гістарычных карт і коміксаў ад мастака Яна Мяльніцкага.

14.30−15.00 — выступленне-гутарка паэта і пісьменніка Славаміра Адамовіча.

15.30−16.00 — выступленне лаўрэата прэміі «Кніга года» (2016) паэтэсы Насты Кудасавай.

16.00−16.30 — прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку і выступленне празаіка Кірыла Стаселькі.

16.30−18.00 — выступленне Алеся Дзянісава і іншых музыкантаў.

18.00−20.00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта «Танцы гродзенскіх дворыкаў».

18.00−20.00 — бясплатны паб-квіз «Слава Оршы ўжо не горша» (Pizza Smile, вул.Перамогі, 47).