Сядзець дома і сумаваць калі ізе дождж? Гэта не дла аматараў тэатра. Тым больш у дзень адкрыцця тэатральнага сезону. Хаця надвор’е 3 верасня было халодным, настрой у залі - нават вельмі цёплым. Сюрпрызам для гасцей імпрэзы стала сумеснае маляванне лялькі, якую потым адпусцілі ў неба. Неспадзянкаю для артыстаў - візіт кампазітара Паўла Кандрусевіча, аўтара музыкі да «Залатога ключыка», якім адкрывалі сезон.

Пакуль дзеці бавіліся з лялькамі перад спектаклем, мы распыталі Марыю Шабашову, дырэктарку тэатра, аб планах на новы сезон.

“Залаты ключык” адкрыў 37-ы сезон Тэатра лялек

Планы на 37-ы сезон

«Пачалі мы яго вельмі актыўна. Ужо 1 верасня адбылося «дарослае» адкрыццё, зараз — першая сустрэча з маленькімі гледачамі. Артыстаў чакае шмат працы. Ужо праз пару дзён «Чайка» і «Демон» паедуць на гастролі ў Расію. Іх чакаюць у Разані, Маскве, Мыцішчах. У кастрычніку прадставім «Чайку» на фестывалі ў Санкт-Пецярбургу, пасля будуць гастролі ў Омску і фестываль «На островах чудес» на Сахаліне. Там прадставім «Фаўста» і «Трагедыю пра Макбета».


«Чайка» — камедыя. А дзе смяяцца? Як гарадзенскім аматарам сцэны прафесійна паглядзець прэм’еру


У Мінску будзем удзельнічаць у фестывалі «ТеАрт». У лістападзе пройдзе Нацыянальны фестываль беларускай драматургіі ў Бабруйску, там прадставім «Камедыю Юдзіф».

[irp posts="28 561″ name=""Сюр мае быць сюрам". Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай «Камедыі Юдзіфі""]

Але мясцовыя аматары тэатру могуць не хвалявацца, што артысты пакінуць іх без увагі. «Гродненскія гледачы для нас — самыя галоўныя. Ужо ў верасні нашы дарослыя пабачаць «Чайку», з гасцей будзе фестываль шансону і гастролі Слонімскага тэатру. Пазней у гэтым сезоне па просьбах гледачоў пакажам «Візіт старой дамы» і «Золоченые лбы».

[irp posts="20 172″ name="Як мужык цара «обмакулил, омманул» раскажуць «па-архангельску» ў Тэатры лялек"]

Маленькіх таксама чакаюць казкі. Ужо пачалася падрыхтоўка новага спектакля аб міжгалактычных прыгодах Незнайкі і нават абмеркаванне навагодніх імпрэзаў. Таксама новы сезон адзначыцца гастролямі ў Гродне Мінскага і Брэсцкага тэатраў лялек.

«Залаты ключык» — найлепшая прылада для адкрыцця тэатральнага сезона

Таямнічы госць адкрыцця

Пра тое, што першы спектакль сезона наведае стваральнік музыкі да яго, ніхто наперад не ведаў. «Спецыяльна нікому не казаў, каб не хваляваць артыстаў. Але хацелася праз амаль 20 год пабачыць, як жыве спектакль, узгадаць былыя адчуванні», — распавёў кампазітар Павел Кандрусевіч.

Музыка была напісана яшчэ ў 90-х, калі ствараўся мюзікл і ад той пары ён спектакля не бачыў. «Зараз тэхналогіі дазваляюць і праз інтэрнэт паглядзець з любога месца свету. Але я — класічны музыкант па прафесіі, то не ўспрымаю тое, што ідзе „пад фанеру“. Хацелася скарыстацца нагодай і паслухаць жывы гук. Толькі жывое можна па-сапраўднаму ацаніць».

Праўда, да канца імпрэзы захаваць інкогніта кампазітару не ўдалося. Пасля спектакля «рассакрэчанага» госця запрасілі на сцэну да артыстаў і прадставілі публіцы.

Сезон адкрыты. Палёт нармальны

Ляльку, што малыя тэатралы намалявалі разам у канцы імпрэзы, адпусцілі ў неба. Тым палётам і адкрылі канчаткова 37-ы тэатральны сезон.

“Залаты ключык” адкрыў 37-ы сезон Тэатра лялек