Напярэдадні новага сезона гродзенскі міні-футбольны клуб «УУС-Дынама» выпусціў прэзентацыйны ролік на беларускай мове. Мясцовыя футбалісты, у ліку якіх ёсць і супрацоўнікі міліцыі, заклікаюць падтрымаць іх у чэмпіянаце.

«УУС-Дынама» з’яўляецца адзінай камандай з Гродна, якая прадстаўляе рэгіён у чэмпіянаце Вышэйшай лігі па міні-футболе. Каманда з’яўляецца серадняком чэмпіянату і час ад часу можа на роўных змагацца з лідарамі. Матчы «УУС-Дынама» ў Гродне праходзяць у спорт-комплексе «Вікторыя» па вуліцы Гагарына. З гэтага сезона плануецца, што ўсе хатнія гульні мясцовых дынамаўцаў будуць паказваць у прамым эфіры на тэлеканале «Гродна плюс».

У канцы жніўня прэс-служба «УУС-Дынама» прадставіла іміджавы ролік каманды, дзе футбалiсты праспявалі на роднай мове і заклікалі гродзенцаў падтрымаць іх у гульнях чэмпіяната.

А ўжо 2 верасня футблiсты правялі ў Гродне свой першы матч. У «УУС-Дынама» гасцяваў «Вітэн» з Оршы. Старт сезона ў дынамаўцаў не зладзіўся, футбалісты саступілі гасцям з лікам 2:4.

Ужо на наступных выходных пройдзе другі тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод каманд Вышэйшай лігі. Гродзенцы ў Мінску сустрэнуцца з «Дынама-БНТУ».

Сачыць за гродзенскай камандай можна на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама i ў афіцыйнай групе Вконтакте.