У Гродна хутка можа з’явіцца яшчэ адзін горад-пабрацім. Дагавор аб гэтым плануецца падпісаць з польскім Гданьскам. Дадзенае пагадненне дазволіць значна пашырыць і ўмацаваць супрацоўніцтва гарадоў у розных сферах.

Аб пабрацімстве Гродна i Гданьска было заяўлена яшчэ на сустрэчы кіраўніцтва вобласці і горада Гродна з парламенцкай дэлегацыяй Польшчы ў канцы жніўня гэтага года.

На сённяшні дзень у Гродна заключаны дагаворы аб пабрацімскіх сувязяў з 14 гарадамі, сярод іх адзіны польскі горад Беласток. Дарэчы, ён быў першым горадам, з якім Гродна падпісаў пагадненне аб пабрацімстве. Адбылося гэта ў 1960 годзе.

З многімі гарадамі Польшчы ў Гродна падпісаны Дамовы аб супрацоўніцтве. Апошнім часам польскія інвестары праяўляюць цікавасць да Гродзенскага рэгіёну. Напрыклад на Гродзеншчыне працуе 92 арганізацыі з удзелам польскага капіталу. А прадпрыемствы беларускага рэгiёну сёлета адправілі ў краiну-суседку тавараў на 15 млн долараў.

Вялікая верагоднасць таго, што ў бліжэйшы час пабрацімам Гродна стане яшчэ і турэцкі Эдырне. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута ў час візіту ў Турцыю афіцыйнай дэлегацыі Гродна на чале са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Плануецца, што прадстаўнікі гэтага горада прымуць удзел у выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман», якая адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы.