Месца па-за боскім светам стварылі «сямёра смелых» супрацоўнікаў тэатра лялек пад кіраўніцтвам мастачкі Ларысы Мікінай. На прэм’еры «Камедыі Юдзіф» 22 ліпеня гледачы ўбачылі адлюстраванні замест дэкарацый і цені замест рэальнасці. Так, на думку аўтаркі сцэнаграфіі, мае выглядаць прастора за мечамі часу — пекла ці чысцілішча, куды патрапілі героі біблейскай гісторыі.

“Сюр мае быць сюрам”. Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай “Камедыі Юдзіфі”

«Калі прачытала п’есу, першае, што ўзнікла — адчуванне поўнага сюру, разумення «не-бытавой» сітуацыі. Адсюль і пайшлі кантрасты, а ў якасці дэкарацый з’явіліся «не-дэкарацыі», — распавядае Ларыса Мікіна. Каб абвастрыць успрыняцце жарсцяў, што іграюць на аголеных нервах герояў, амаль цалкам аголенай пакінулі і сцэну.

“Сюр мае быць сюрам”. Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай “Камедыі Юдзіфі”

Вялікую частку спекля акторы іграюць жывым планам і адбываецца ўсё вельмі сур’ёзна. Ураўнаважваюць сітуацыю простыя пальчаткавыя лялькі-пятрушкі: «Хацелася пры гэтай сур’ёзнасці зрабіць па-сапраўднаму смешных лялек. Трагічнае і смешнае заўжды побач у жыцці, разам з каханннем, смерцю, недарэчнасцямі». Так і на сцэне мастачка імкнулася зрабіць, каб «гэты сюр да канца стаў сюрам».

“Сюр мае быць сюрам”. Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай “Камедыі Юдзіфі”

Дадаюць адчування сюррэалістычнасці і бяскрылыя гарпіі, што ў пэўны момант вынырваюць да герояў з-пад крывавага дыму. «Абяскрыліў» іх чыста тэхнічны момант — невялікі памер сцэны: «інакш акторам немагчыма было б працаваць», але жудаснасці аб гэтага нават пабольшала.

“Сюр мае быць сюрам”. Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай “Камедыі Юдзіфі”

Фінальнай кропкай у шэрагу смешна-страшных сюррэалістычных лялек стала жывая адсечаная галава Алаферна. «Яна цалкам мімічная — брові падымаюцца, рот адкрываюцца — усё вельмі жывое».

“Сюр мае быць сюрам”. Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай “Камедыі Юдзіфі”

Каб зрабіць фантазіі і малюнкі мастачкі рэальнасцю, працавалі яшчэ шэсць спецыялістаў - увесь штат супрацоўнікаў сцэны. «На дэкарацыях працавалі Генадзь Гзюнаў і Васіль Мальцаў. Канструкцыі лялек і ўсю іх механіку распрацоўваў Павел Асадчы. Ляпілі, выразалі і шмат чаго яшчэ рабілі бутафоры Анастасія Казлова і Аня Бараноўская, а шыла ўсе строі самая лепшая швачка, майстарка на ўсе рукі Алёна Гулько. Канечне, і сама таксама з усімі імі працавала».

“Сюр мае быць сюрам”. Мастачка расказала пра смешных лялек з нясмешнай “Камедыі Юдзіфі”