Стань валанцёрам на нямецкім тэлебачанні

Веццін-ТБ (Веццін, Германія) шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэаролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні. Працягласць валанцёрства — ад мая 2018 да мая 2019 года. Дэдлайн падачы заявак  — 7 верасня 2017.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

— навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв'ю;

— пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;

— навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;

— атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

-узрост — ад 17 да 30 гадоў;

-моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыа-адукацыі;

-уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;

-добрае валоданне нямецкай мовай.

Умовы:

— пражыванне: 2 валанцёра будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;

-праца: працаваць валанцёры будуць з большага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыа-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.

-фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.

Праект ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з WTV — Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на ангельскай ці нямецкай мове з пазнакай «EVS Wettin» на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дэдлайн падачы заявак  — 7 верасня 2017

Чытаць уражанні гарадзенскай валантэркі, якая зараз працуе ў праекце, можна па спасылцы, а тут і тут можна даведацца пра дзейнасць валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулым годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025