Гродзенскія хакеісты 30 жніўня паспяхова прыбылі ў швейцарскі Цуг і ўвечары таго ж дня правялі трэніроўку на мясцовай «Боссард арэне». Не пакінуць хакеістаў без падтрымкі і заўзятары: яны з Гродна адправіліся ў Швейцарыю, а таксама на пазнейшы матч супраць «Вены» ў Аўстрыю.
Матч паміж «Цугам» і «Нёманам» адбудзецца на «Боссард арэне» вечарам 31 жніўня. Першая гульня паміж супернікамі, якая прайшла ў Гродне 27 жніўня, скончылася перамогай швейцарскіх хакеістаў. Тады «Цуг» абыграў «Нёман» з лікам 3:2. Зараз гродзенцы будуць рабіць усё, каб на выездзе адыграццца і даць бой гаспадарам пляцоўкі.
Перад трэцяй гульнёй «Нёмана» ў Лiзе чэмпiёнаў становішча каманд у групе наступнае:
«Ювяскюля» — 6 (ачкоў)
«Цуг» — 3
«Нёман» — 2
«Вена» — 0
Матч паміж «Нёманам» і «Цугам» пачнецца ў 20.45.