Васьмідзённы велапраект «Думка мае значэнне» ў падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця стартаваў у Гродне 27 жніўня. Iніцыятары праекта — ПРААН у Беларусі, яе партнёры з урада, грамадскія арганізацыі, прыватныя ініцыятывы, міжнародныя і дыпламатычныя супольнасці Беларусі.
Праект накіраваны на падтрымку людзей з інваліднасцю. Да старту велапрабегу ў Моладзевым цэнтры «Гродна» адбылася сустрэча ў нефармальнай абстаноўцы. Удзельнікі з інваліднасцю распавялі прадстаўнікам улады і дыпламатам аб асаблівасцях жыцця з інваліднасцю ў Беларусі.
Пасля ўсе адправіліся на Савецкую плошчу, дзе прабег стартаваў.
Мэты праекта: павысіць веды грамадскасці аб людзях, якія жывуць з рознымі відамі інваліднасці, заахвоціць да здаровага ладу жыцця і прасоўваць устойлівы турызм у Беларусі.
Удзельнікі велапраекта — маладыя веласіпедысты, а таксама дыпламаты. Сярод іх пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасiнха, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб і іншыя.
Плануецца, што ўдзельнікі велапраекта праедуць праз гарады і вёскі Гродзенскай і Мінскай абласцей. Іх маршрут складзе каля 400 км. Падчас велапрабегу ўдзельнікі будуць спыняцца на розных кропках і прымаць удзел у дыскусіях аб псіхічным здароўі з мясцовымі жыхарамі. Плануецца, што ўдзельнікі наведаюць гістарычныя і культурныя славутасці месцаў, праз якiя будуць праязджаць. Такім чынам яны будуць прасоўваць і папулярызаваць устойлівы турызм і беражлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…