Вечарынка-развітанне з Андрэем Антановічам, стваральнікам «Кубы» і «Просто кофе», прайшла ў бары 25 жніўня. Hrodna.life распытаў новых уладальнікаў установы пра далейшы лёс бара і меркаваныя змены ў ім.

«Куба — яна вельмі душэйная. Многія з тых, што сюды прыходзяць, даўно ведаюць адзін аднаго і адчуваюць сябе тут як дома. Толькі дома сабраць столькі сяброў не атрымаецца», — распавядае адзін з новых гаспадароў установы. Мяняць нешта кардынальна ў Кубе не збіраюцца.

Ці зменіцца "Куба"? У самым душэўным бары Гродна новыя ўладальнікі

Са словаў хлопцаў, жадання зрабіць з «Кубы» новае «незразумела што» няма. Навінкі, якія зараз абмяркоўваюцца і рыхтуюцца на бліжэйшы час, будуць тычыцца больш формы абслугоўвання.

«Плануем увесці happy hours — пэўны час у буднія дні, калі можна будзе зрабіць замову са зніжкай, ці праводзіць „тыдні аднаго кактэйля“. У такі час таксама будуць рабіць зніжкі і „адукоўваць“ кліентаў», — кажуць у «Кубе».

Ці зменіцца "Куба"? У самым душэўным бары Гродна новыя ўладальнікі

Напрыклад, пісаць на бірдэкелях — падстаўках пад шклянку — назву і склад напоя.

«Многія не разумеюць, што п’юць і якія бываюць кактэйлі. Бывае, робяць замову кшталту „хачу штосьці салодзенькае“, а наступным разам нават не ўспомняць, што гэта было». Таксама ў планах праводзіць вечарынкі з жывой музыкай.

Ці зменіцца "Куба"? У самым душэўным бары Гродна новыя ўладальнікі

«Андрэй [Антановіч — рэд.] - чалавек унікальны і месца ён стварыў унікальнае, са сваёй непаўторнай атмасферай. Іншая справа, што падтрымліваецца гэта атмасфера не адным чалавекам. Яе стварае і праца бармэнаў, і тыя людзі, што сюды прыходзяць.

[irp posts="26 948″ name=""Куба — любоў мая". Чым зачараваў мінчукоў гродзенскі бар"]

Як мы дайшлі да такой пакупкі, як Андрэй нас знайшоў? Проста мы вельмі даўно знаёмыя. Так што «Куба» перайшла ў добрыя рукі, не абы-каму аддалі. Мы былі тут самымі сапраўднымі пастаяннымі кліентамі. Усё бачылі і ўсё ведаем. Пастараемся, каб настрою не паменшала".

Ці зменіцца "Куба"? У самым душэўным бары Гродна новыя ўладальнікі

Верагодна, новых уладальнікаў можна будзе пабачыць і за стойкай бара. Але яшчэ не зараз.

«Стаць добрым бармэнам — справа не аднаго дня. Навучанне можа заняць нават некалькі месяцаў, а выпасці з працоўнага рытму на такі час зараз нельга сабе дазволіць. З іншага боку — хацелася б больш разумець пра стварэнне кактэйляў, каб лепш кіраваць бізнесам».

Ці зменіцца "Куба"? У самым душэўным бары Гродна новыя ўладальнікі