Горад

У Гродне рыхтуюць пляцоўку пад помнік Давыду Гарадзенскаму. Ён можа з’явіцца на Дзень горада

Пляцоўку пад помнік Давыду Гарадзенскаму пачалі рыхтаваць каля гродзенскіх замкаў 23 жніўня. З пачатку жніўня аўтар будучай скульптуры Сяргей Аганаў прайшоў усе інстанцыі і прыступіў да стварэння помніка, які можа стаць падарункам для Гродна на Дзень горада.

Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на стварэнне помніка ў Гродне вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам.

«Нядаўна мой праект прайшоў усе ўзгадненні і я прыступіў да працы, — распавядае Сяргей Аганаў. - Вялікі кавалак каменя нам прывезлі з Расіі, з Мансураўскага радовішча. На мой погляд, гэта добрае месца здабычы патрэбнага матэрыялу. Праца няпростая, шмат складанасцей. Аб тэрмінах выканання пакуль цяжка казаць, бо я прывык усё рабіць якасна. Але, як я зразумеў, пажадана ўсё зрабіць да канца верасня».

Нагадаем, Гродна адзначыць сваё 889-годдзе 23 верасня.

Скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Месца дзе будзе стаяць помнiк Давыду Гарадзенскаму
Помнік Давыду Гарадзенкаму размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Помнік будзе складацца з дзвюх частак: пастамент і сама скульптура. Вышыня скульптупы разам з пастаментам будзе складаць 3,75 м.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025