Ужо ў пятніцу 25 жніўня гродзенскі «Нёман» пачне ўдзел у Лізе чэмпіёнаў. У Гродне каманда Сяргея Пушкова будзе прымаць аўстрыйскую «Вену». Фанаты гродзенскай каманды тым часам падрыхтавалі адмысловае відэа, дзе запрашаюць гродзенцаў на матчы еўракубка.

«Ідэя зняць відэа прыйшла спантанна. Наш Лядовы трэба запоўніць, бо матчы важныя і камандзе патрэбна падтрымка, — распавядае лідар гродзенскага фан руху Сяргей Емяльянаў. — Ад матчаў чакаем яшчэ больш драйву, чым у самую першую лігу для беларускіх клубаў, ну і, вядома ж, гучнага Лядовага і перамогі. Мы збіраемся расфарбаваць трыбуны нашай арэны ў родныя колеры і просім дапамогі ва ўсіх заўзятараў, якія ў гэты дзень, як і мы, будуць разам з клубам».

Сяргей вельмі просіць усіх прыйсці на матч загадзя і заняць свае месцы за 10 хвілін да пачатку матчу.

Па дадзеных на 24 жніўня на першы матч Лігі чэмпіёнаў паміж «Нёманам» і Венай «было прададзена 1982 квiткоў з 2485. На матч з швейцарскім «Цугам» — 1855. Больш падрабязную iнфамарцыю па квіткам можна паглядзець тут.