Начная аварыя ў Гродне: легкавая машына сутыкнулася з дрэвам — пасажырка загінула

Сур’ёзнае ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ноччу 23 жніўня ў раёне Румлёўскага моста. Пасля сумеснага распіцця алкаголю дзве жанчыны вырашылі пакатацца па горадзе і ўрэзаліся ў дрэва. 35-гадовая пасажырка загінула.

Жанчыны ехалі на аўтамабілі Renault. У раёне Румлёўскага моста кіроўца не справілася з кіраваннем і машыну вынесла з праезнай часткі - акурат у дрэва. Выратавальнікам прыйшлося выразаць жанчын з пакарабачанага аўто. Кіроўцу выратавала падушка бяспекі, а пасажырцы не пашанцавала — нягледзячы на намаганні медыкаў 35-гадовая жанчына памерла. У яе засталося двое дзяцей.

Як павеамляе ДАІ Гродна, следству трэба будзе высветліць поўную карціну таго, што адбылося, і таго, што папярэднічала здарэнню.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025