Пашукова-ратавальны атрад «ЦентрСпас» звяртаецца да гродзенцаў з просьбаў дапамагчы знайсці чалавека. Калеснік Станіслаў Браніслававіч, 1938 года нараджэння, што жыве ў Гродне па адрасу БЛК, 24−40, 17 жніўня пакінуў месца жыхарства. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена. У сілу ўзросту і фізічнага стану ён мог страціць арыентацыю ў прасторы.

На выгляд: каля 70 гадоў, хударлявага целаскладу, ростам каля 170 см, валасы цёмна-русы, сярэдняй даўжыні, зачасаныя наперад, вочы шэрыя.

Асаблівыя прыкметы: маецца шнар па выдаленні апендыкса, а таксама на абедзвюх нагах маюцца чорныя плямы, з прычыны перанесенага абмаражэння канечнасцяў.

Быў апрануты: кашуля светла-шэрая з кароткім рукавом, штаны спартыўныя цёмнага колеру, туфлі чорнага колеру. На кашулі меўся ўзор у выглядзе сініх альбо светла-шэрых кветак, дыяметр каля 3−5 сантыметраў.

Усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю аб яго месцазнаходжанні просяць патэлефанаваць па нумарах:

Міліцыя: (80 152) 796 806; (8029)7885948 ці па тэлефоне 1−2

«ЦентрСпас»: (8033) 3 635 577, (8033)6224520