У нядзелю 20 жніўня ў гродзенскага «Нёмана» мае быць сур’ёзны матч. Каманда Ігара Кавалевіча на родным стадыёне будзе прымаць аднаго з лідараў чэмпіянату «Дынама-Мінск».

Абедзве дружыны ўзначальваюць вядомыя ў мінулым футбалісты, якiя ў свой час выступалi за Гродна — Ігар Кавалевіч і Сяргей Гурэнка. Да матчу каманды падыходзяць у добрай форме і з баявым настроем. У турнірнай табліцы мінчане займаюць другі радок з 40 ачкамі, у гродзенцаў чацвёртае месца і 32 ачкі ў актыве.

Нягледзячы на ​​тое, што «Нёман» адстае ад тройкі лідараў на 7 ачкоў, каманду з Гродна ніхто не спісвае з рахункаў. У гэтым сезоне кожнай камандзе вельмі цяжка даюцца ачкі ў супрацьстаянні з гродзенцамі, бо каманда Ігара Кавалевіча ў кожным матчы стараецца гуляць толькі на перамогу.

У першым крузе чэмпіянату «Дынама» ў Мінску было мацней за «Нёман» (1:0). Тады адзіны мяч у сустрэчы забіў Ніно Галовiч.

Матч паміж «Нёманам» і «Дынама-Мінскам» адбудзецца на гродзенскім стадыёне ў нядзелю 20 жніўня ў 16.15.

Перад матчам у 14.00 на тэрыторыi ЦСК «Нёман» пачне працу фан-зона з конкурсамі і прызамі, а таксама кропкі з харчаваннем і напоямі.