Пагранічны камітэт папярэджвае тых, хто плануе паездку ў Польшчу 18 жніўня. У гэты дзень раніцай рух у пункце пропуску «Брузгі» будзе абмежаваны.
З 9.00 да 11.00 у пункце пропуску «Брузгі» будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў. Часовыя нязручнасці звязаныя з перасячэннем мяжы ўдзельнікамі Экуменічнай пешай пілігрымкі з Беластока ў Вільню. Гэта ўжо 25-я такая пілігрымка. У Гродне да яе далучаюцца дзясяткі мясцовых вернікаў. Мэта пілігрымаў - капліца Маці Божай у Вострай Браме ў Вільні.