Гродзенскія валанцёры пяць гадзін капалі тунэль каб уратаваць сабаку

Больш месяца паранены сабака жыў у напаўзаваленай вадасцёкавай трубе пад дарогай. Валанцёры «Адданага Сэрца» пяць гадзін капалі шлях, каб яго ўратаваць.

Па дарозе ў бок вёскі Каробчыцы нехта пакінуў сабаку. Больш за месяц мясцовыя дачнікі падкормлівалі яго. Сабака быў недоверлівы і напалоханаы, людзей да сябе не падпускаў і ў выпадку небяспекі хаваўся ў вадасцёкавай трубе пад шашой. Неабыякавыя гродзенцы звярнуліся да валанцёраў з просьбай дапамагчы небараку. Да групы ратавальнікаў, якія прыехалі на выклік, сабака таксама не падыходзіў - хаваўся ў трубе.

Выпрабаваўшы ўсе іншыя спосабы, валанцёры прынялі рашэнне лезці за жывёлай у гэты вузкі тунэль. Цэлая брыгада добраахвотнікаў удзельнічала ў аперацыі па выратаванні - Віктар Лазоўскі, Ксенія Скорская, Ганна Фалькоўская і Ліза Ройт.

Труба напалову была запоўненая пяском і смеццем, а з другога боку моцна зарасла кустоўем. Такім чынам, сабака апынуўся быццам у палоне. Ксеніі прыйшлося пракопваць шлях садовай лапаткай і, сантыметр за сантыметрам, падбірацца да сабакі. Прарыць шлях даўжынёй у дзесяць метраў заняло больш за пяць гадзін. Была небяспека, што на дзяўчыну адрушыцца пясок ці сабака, спужаўшыся, кінецца на яе. Але Ксенія на той час аб небяспецы не думала, хацела як хучэй дапамагчы.

— Было вельмі страшна! Не, я не баялася сабакі, я баялася цемры, баялася таго, што труба рэзка памяншаецца, таго, што не хапае паветра каб дыхаць. Калі я ўсё ж дабралась да небаракі, падцянула яго да сябе за лапу і абняла. Павярнуцца магчымасці не было і назад я папаўзла «заднім ходам».

Бліжэй да ночы ўдалося дастаць сабаку з трубы. Яго адвезлі ў ветэрынарную клініку, дзе апрацавалі раны. Сур’ёзных пашкоджванняў здароў'я ў Голдзі (такое імя ёй далі выратавальнікі), ветэрынарны доктар не знайшоў.

— Калі самае страшнае ўжо прайшло, Голдзі з маленькага спалоханага сабачкі ператварылася ў вясёлую «цалаваку-лабызаку». Яна застанецца ў мяне, пакуль мы не знойдзем ёй адказных гаспадароў, — распавядае Ліза Ройт.

Калі вас зацікавіла гісторыя Голдзі і вы хочаце прыняць удзел у яе далейшым лёсе — звяртайцеся ў «Адданае Сэрца».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025