Драўляную скульптуру святога-патрона гродзенскага Фарнага касцёла вярнулі на цэнтральны фасад базілікі 11 жніўня. Фігуру здымалі на час рамонту храма для правядзення рэстаўрацыі.
Як паведаміў пробашч касцёла Ян Кучынскі, гэта была першая рэстаўрацыя драўлянай статуі ад 1768, калі яна была ўсталявана. Рэстаўрацыю фігуры святога праводзілі ў майстэрнях Фарнага касцёла.
Таксама цягам сёлетняга рамонту храма правялі афарбоўку знешніх сцен і бляшанага пакрыцця даху.[irp posts="21 189″ name="Фарны касцёл рыхтуюць да вялікай афарбоўкі: яе хопіць на наступныя 25 гадоў"]