Здароўе і спорт

Новы фітнес у Гродне: 20-хвілінная EMS-трэніроўка можа замяніць 2 гадзіны ў трэнажорнай зале

Ужо два месяцы ў Гродне працуе незвычайная фітнес зала з адным толькі трэнажорам — прыладай, якая ўздзейнічае на мышцы, пасылаючы электрычныя сігналы праз электроды. Такім чынам фармуюцца імпульсы, падобныя да скарачэнняў цягліц пры сілавым трэнінгу. Такая незвычайная 20-хвілінная трэніроўка можа замяніць 2 гадзіны ў трэнажорнай зале.

Падчас звычайнай фізічнай нагрузкі адбываюцца скарачэнні і, як вынік, рост цягліц. EMS-тэхналогіі (Electrical Muscle Stimulation) павялічваюць інтэнсіўнасць гэтых скарачэнняў, выкарыстоўваючы ледзь прыкметныя мiкаiмпульсы. Эфект ад такіх трэніровак залежыць не ад прыкладзеных намаганняў, а ад ведання трэнерам біямеханікі, правільнага становішча цела, частаты, глыбіні і сілы імпульсаў, якія паступаюць ад трэнажора.

«Для Гродна EMS-трэніроўка гэта навінка. У нашым горадзе такога яшчэ не было, — распавядае Вольга, кіраўнік цэнтра „АХ фітнес“. — Пробная 20-хвілінная трэніроўка ў нас бясплатная. Робім гэта каб гродзенцы пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі.».

За два месяца «АХ фітнес» наведала больш за 150 чалавек. З кожным кліентам індывідуальна працуе трэнер, які ўсё тлумачыць і настройвае правільна трэнажор.

«Як паказвае практыка, пасля кожнай трэніроўкі нашы кліенты паляпшаюць свае паказчыкі. Гэта радуе. Наогул такія трэнажоры, які ў нас пакуль адзін, былі створаны для касманаўтаў, каб яны аднаўляліся пасля доўгіх палётаў. У пачатку 2000-х дадзеныя трэнажоры сталі прадаваць ужо як спартыўныя».


У новы гродзенскі фітнес цэнтр у асноўным ходзяць дзяўчаты, але гэта не значыць, што ён прызначаны толькі для іх. EMS-трэніроўка прызначана і для мужчын, а таксама для людзей з абмежаванымі магчымасці. Але апошнім перад трэніроўкамі трэба будзе яшчэ пракансультавацца з лекарам.

«EMS-трэніроўкі распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе. Паступова гэта прыходзіць і да нас. За кошт электрастымуляцыi актывізуецца парадку 95% усіх цягліц цела. Метад EMS умацоўвае мышцы як знутры, так і звонку. EMS-трэніроўкі лічацца эфектыўнейшай за звычайную. Падвышаецца хуткасць кровазвароту. Ужо пасля першай трэніроўкі адчуецца бадзёрасць і лёгкасць. Працягласць трэніроўкі заўсёды будзе ў сярэднім 20 хвілін. За кошт высокай інтэнсіўнасці гэтага дастаткова, каб дасягнуць жаданага выніку».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025