На вуліцах Гродна з самай раніцы 2-га жніўня можна сустрэць мужчын у цяльняшках і блакітных берэтах. У гэты дзень у Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.

Святкаванне Дня ПДВ у Гродне пачалося ля Юбілейнага возера. У Гродзенскім аэраклубе дэсантнікі і спартсмены здзейснілі па некалькі скачкоў з парашутам.

Напрыклад, Уладзіслаў Швецоў 26 гадоў займаецца парашутным спортам. За гэты час у яго ўжо 914 скачкоў. Мужчына служыў у дэсанце і скокнуць для яго на 2-е жніўня — даўняя традыцыя.

Гродзенскія дэсантнікі і разведчыкі адзначаюць Дзень ПДВ
«Скокнуць у гэты дзень — гэта ў думках быць са сваімі таварышамі па службе. Гэта магчымасць успомніць нашу вясёлую і месцамі складаную службу. Такім скачком мы таксама шануем традыцыі паветрана-дэсантных войскаў. Дзень ПДВ кожны адзначае па-рознаму і я асуджаць нікога не магу. Бо сярод дэсантнікаў шмат і тых, хто прайшоў вайну».

Скакалі ў аэраклубе 2-га жніўня не толькі вопытныя спартсмены, але і хлопцы, якія больш за 5 гадоў таму дзембяльнулiся. Сярод іх і вядомы вядучы Яўген Ёрш, які ў свой час 1,5 года правёў у Мар'інай Горцы.

Гродзенскія дэсантнікі і разведчыкі адзначаюць Дзень ПДВ
«Дзень ПДВ я ўжо не ўяўляю без скачка. Бо менавіта скачок — гэта адно з адрозненняў паміж іншымі родамі войскаў. Свой першы скачок я памятаю як зараз: выпускаючы адкрыў дзверы, а вакол быў туман — зямлі не відаць. Можна сказаць, я скакаў у бездань. Кожны скачок — ён розны і па свойму незвычайны. У мяне ўжо ў сям'і традыцыя прыязджаць 2-га жніўня ў аэраклуб і скакаць. Шчыра, я ў войска не рваўся. Прыйшла повестка — я пайшоў. Але калі ў людзей ёсць добрая праца і заробак, то я б лепш застаўся дома, бо 1,5 гады прыйдзецца адсутнічаць».

У горадзе святкаванні працягваюцца па стандартным сцэнарыі: дэсантнікі і разведчыкі сабраліся ў скверы ля помніка войнам-афганцам і пасля накіраваліся ў цэнтр горада адпачываць.