Ад 1 жніўня ў Беларусі ўступае ў сілу прэзідэнцкі Указ № 233 «Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян». Для таго, каб чалавек мог зразумець варыянт даступнай для яго пенсіі, Беларускі Хельсінскі камітэт стварыў простую схему, дзе кожны ахвотны можа ацаніць ўласнае становішча і па неабходнасці скарэктаваць сваё эканамічнае паводзіны, каб не патрапіць у сталым веку ў пастку страхавога стажу.
Для таго, каб атрымліваць працоўную пенсію па ўзросце вам неабходна выплачваць ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта робіць сам чалавек альбо яго працадаўца. Перыяд, калі вы плаціце ўзносы, называецца страхавым стажам. І яго нельга блытаць з агульным працоўным стажам, у які ўключаецца час і іншай актыўнасці: вучоба, служба ў арміі і г. д.
За кароткі прамежак часу (крыху больш за 2 гадоў) тэрмін страхавога стажу, які трэба мець, каб атрымаць пенсію, вырас з 5 да 16 гадоў. Ён працягвае расці і да 2025 года будзе 20 гадоў.
Такім чынам, утвараецца пастка страхавога стажу.
Паводле ацэнак Мінпрацы ў 2015 годзе людзей, якія трапілі ў такую складаную сітуацыю, было каля 1000 чалавек. Іх колькасць будзе павялічвацца.
Гэта, у першую чаргу, пра тых людзей, якія ў ліхія 90я і пасля выжывалі як маглі, без афіцыйнага працаўладкавання. Акрамя таго, новыя правілы пенсійнага забеспячэння з-за таго, што дзейнічаюць «заднім чыслом», зрабілі асабліва ўразлівымі некаторых людзей: мам у дэкрэце, супрацоўнікаў МНС і міліцыі, людзей, якія даглядаюць пажылых і інш. Усе катэгорыі уразлівых людзей — тут.
Указ № 233 змякчае становішча некаторых уразлівых груп на будучыню, але ў той жа час не вырашае праблему пасткі страхавога стажу цалкам. Пра тое, як працуе указ ў дачыненні да розных катэгорый людзей — тут.
Відавочна, што страхавы стаж павышаны на ўвазе нялёгкага эканамічнага становішча краіны. У той жа час нават пры неабходнасці такога ўказа павінны быць улічаныя некалькі важных пазіцый:
Акрамя таго, звярнуўшыся ў тэрытарыяльныя органы ФСАН, праверце, ці выплачвае наймальнік ўнёскі за вас. Таксама з улікам указа 233 вы зможаце выбіраць сцэнар для атрымання пенсіі - трэба ўважліва падумаць, які з варыянтаў будзе лепш для вас.
«Мы робім дзеянні, каб змяніць сітуацыю да лепшага» — кажуць спецыялісты з Беларускага хельсінскага камітэту. — На наш погляд, як мінімум, павінны быць улічаныя яшчэ 4 пазіцыі:
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…