Самакіраванне польскага Аўгустова зрабіла ўжо першыя крокі да стварэння чарговай заявы на ўключэнні Аўгустоўскага канала ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Плануецца прасоўваць яго перадусім як трансгранічны аб’ект, у супрацоўніцтве з беларускімі і літоўскімі партнёрамі, паведамілі ў гарадской адміністрацыі Аўгустова.
Рабочую групу стварылі бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік і ягоны прадстаўнік па справах канала Мацей Амбрасевіч. Пасаду прадстаўніка бурмістра па справах канала існуе з 1 чэрвеня 2017 года, яе стварылі адмыслова для распрацоўкі заяўкі ў ЮНЭСКА.
Новая канцэпцыя
Аргументацыя ў чарговай заяўцы будзе грунтавацца на трансгранічным значэнні канала, якое спалучае культурныя каштоўнасці і выдатную прыроду. Такі падыход павінен дапамагчы пазбегнуць заўваг, якія мелі эксперты ЮНЭСКА на этапе падрыхтоўкі папярэдняй заяўкі ў 2009−2010 гг. Тады былі зробленыя заўвагі адносна аўтэнтычнасці і цэласнасці гэтага помніка ХІХ ст, якія не заўсёды была захаваныя ў часе рэстаўрацыі старадаўніх шлюзаў.
Першая сустрэча рабочай групы адбылася 27 ліпеня. У сустрэчы ўдзельнічалі Алена Клімовіч, намесніца кіраўніка аддзелу культуры Гродзенскага аблвыканкама, Ігар Чарняўскі, спецыяліст па справах Аўгустоўскага канала, прадстаўнікі польскія нацыянальных паркаў, што існуюць у гэтым рэгіёне, і іншыя польскія спецыялісты.
Група вызначыла наступную аргументацыю ў будучай заяўцы: Аўгустоўскі канал гэта гістарычна каштоўны трансгранічны аб’ект, які знаходзіцца на тэрыторыі каштоўным з пункту гледжання прыроды, з гістарычнымі і культурнымі элементамі. Пры гэтым Маецца на ўвазе тэрыторыя ад ракі Бебжы ў Польшчы да Нёмана на адрэзку паміж Гродна і Друскенікамі.
Што далей?
У другой палове жніўня па ініцыятыве Войцеха Валюліка павінна адбыцца сустрэча самакіраванняў Аўгустова і Друскенік ды мясцовых уладаў Гродна. Да канца жніўня павінен быць распрацаваны рамачны план, адбудзецца ацэнка заяўкі польскага і беларускага ўрадаў з 2009 года і магчымасці карэкціроўкі папярэдняй заяўкі. Ацэнку правядзе эксперт ІКАМОС (Міжнародная Рада па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін).
Восенню 2017 самакіраванне Аўгустова плануе правесці канферэнцыю, на якой прэзентуе новую канцэпцыю ўнясення Аўгустоўскага канала ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. У канферэнцыю прымуць удзел прадстаўнікі ўрадаў Польшчы, Беларусі і Літвы, мясцовых і рэгіянальных уладаў і самакіраванняў, іншых арганізацый. Мэта канферэнцыі - вызначыць фінансавыя і арганізацыйныя рамкі для далейшай працы.