Падапечныя Сяргея Пушкова не здолелі ў сваім першым матчы міжнароднага турніру, прысвечанага памяці Аляксандра Дубко, абыграць салігорскі “Шахцёр”. Матч скончыўся з лікам 3:4.
Ужо на працягу 13 гадоў турнір памяці Дубко, які праходзіць у Гродне, з’яўляецца для “Нёмана” апошняй сур’ёзнай падрыхтоўкай перад новым сезонам. У гэтым годзе акрамя гаспадароў у Кубку Дубко прымае ўдзел “Шахцёр” з Салігорску, ХК “Дынама” (Санкт-Пецярбург), які прадстаўляе расійскую ВХЛ, а таксама клуб “Бейбарыс” з горада Атыраў (Казахстан).
Адкрывалі турнір 27 лiпеня “Дынама” і “Бейбарыс”. Матч скончыўся з лікам 3:1 (0:0, 1:1, 2:0) на карысць расiйскай каманды .
Увечары гэта ж дня на пляцоўку гродзенскага лядовага палаца выйшлі прадстаўнiкi беларускага хакея. У сур’ёзнай барацьбе “Нёман” не здолеў абыграць “Шахцёр” і саступіў з лікам 2:3.
“Нёман” – “Шахцёр” 2:3 (0:1, 1:0, 1:2)
Галы:
10.58 0: 1 – Нікулін (Антоненка)
27.16 1: 1 – Дарафееў (Жыдкіх, Хараманда)
41.14 1: 2 – Дадонаў (Станевіч)
49.51 1: 3 – Буйніцкі
59.00 2: 3 – Бадун (Баярчук, С.Маляўка, – бол.)
Наперадзе ў турніры памяці Дубко яшчэ два дні спаборніцтваў. У пятніцу 28 ліпеня пройдуць сустрэчы “Бейбарыс” – “Шахцёр” (15.00), а таксама “Нёман” – “Дынама” (19.00). У суботу, 29 ліпеня, згуляюць “Дынама” і “Шахцёр” (13.00). У гэты ж дзень пройдзе і апошнi матч Кубка Дубко, дзе “Нёман” згуляе з “Бейбарысам”. Матч пачнецца ў 17.00.











