Маленькае зубраня-дзяўчынка нарадзілася ў Гродзенскім заапарку ў старажыла-зубра Барыса і маладой самкі Любавы 3 ліпеня. Зараз жывёла больш за ўсё мае патрэбу ва ўласным імені, паведамілі ў заапарку. Імя выберуць з дапамогай конкурсу.
Конкурс «Імя для зубра» будзе праходзіць увесь жнівень, а падвесці вынікі плануецца ў пачатку верасня, пасля рэгістрацыі зубраня у Мінпрыроды, на вялікім свяце ў гонар Дня нараджэння зубраня. Пераможца конкурсу атрымае месячны абанемент на наведванне заапарка.
[irp posts="27 179″ name="Упершыню пасля вайны ў гродзенскім заапарку нарадзілася зубраня"]
Свае варыянты імя для зубра (важна памятаць, што гэта дзяўчынка) можна пакідаць у заакраме Гродзенскага заапарка.