Рэдкіх яшчарак — раснічнага гекона-бананаеда і йеменскага шлеманоснага хамелеона — удалося выгадаваць спецыялістам Гродзенскага заалагічнага парка, перадае тэлерадыёкампанія «Гродна». Гэта сапраўдны поспех, кажуць знаўцы, бо ў штучных умовах выжываюць адзінкі гэтых паўзуноў. Справа ў тым, што яшчаркі патрабуюць асаблівага догляду, які прадугледжвае адпаведны тэмпературны і вільготны рэжым і індывідуальны падбор харчавання.

www.youtube.com/watch?v=8SIHN5jSi34