Мерапрыемствы з нагоды Дня пажарнай службы, які адзначаецца ў Беларусі 25 ліпеня, прайшлі на плошчы Леніна і ў парку Жылібера. У гэтым годзе ў традыцыйную праграму свята, акрамя выставы тэхнікі і абсталявання, прыняцця прысягі і канцэрта, увайшоў і кросфiт, у якім спаборнічалі супрацоўнікі МНС.

Асноўныя дзеянні свята разгарнуліся на плошчы Леніна. Там гродзенцаў знаёмiлі з пажарнай тэхнікай. Некаторым пашанцавала: іх ратавальнікі паднялі на адмысловай машыне на вышыню каля 50 метраў.

[irp posts="28 712″ name=" Галоўная мэта — выратаваць чалавечае жыццё". Былы ратавальнік пра пажарную службу"]

Таксама на плошчы гараджане маглі паглядзець як працуюць супрацоўнікі МНС і задаць ім хвалюючыя пытанні. Самую вялікую ўвагу гродзенцаў на свяце прыцягнула праца ратавальнікаў па вызваленні чалавека з заціснутай машыны. Не абдзялілі ўвагай гараджане i спаборнiцтвы па кросфiту. Там спаборнічалі самыя моцныя і вынослівыя супрацоўнікі. Лепшых узнагародзілі каштоўнымі прызамі.